як жа я па ўсім сумую, ех
і яшчэ пра калег; адзін з іх часцяком не высыпаецца, а другі з гэтага кпіць, дакладней мы ўвесь час адзін з аднаго кпім, ці ўдваёх кпім з аднаго, ці адказваем, калі хто-небудзь кпіць з каго-небудзь з нас, і так увесь дзень; а яшчэ мы адзін-аднаго цытуем ("гаўно" і "эта жызь") і яны вучаць мяне нядобрым словам ("абсос" і ... тыя пакуль не вывучыла), карацей вельмі душэўная атмасфера, таму выкладаю ў ЖЖ... буду чытаць і не злавацца на іх калі пачнецца новая вайна, штоб іх.
раніцою аўтобус+метро+аўтобус, займаю сябе тым, што разглядаю людзей, пра нешта там сабе натуральна разважаю і разглядаю твары; бывае убачыш сапраўдны твар і на ім падолей спынішся і не хочацца вочы адвадзіць, аж няёмка становіцца, што вылупілася; прыгожыя твары у бабулек - такія адразу зразумела што гэта за бабулька насамрэч ёсць - верткая, жвавая ці можа сарамлівая, ці няўтульна ёй, ці баіцца не паспець выйсці; такіх мала, твараў, у якія хочацца ўглядацца, іх катастрафічна бракуе.
гэта не пра цябе, Аня, у цябе добры кірпаты твар і табе зусім няма за што прасіць прабачэння :)
гэта не пра цябе, Аня, у цябе добры кірпаты твар і табе зусім няма за што прасіць прабачэння :)
гадзіннік спыняецца, свечка тухне, допіс не посціцца... кажу, не, так не пойдзе, і падкручваю гадзіннік, запальваю свечку, складаю новы допіс
- Music:beady belle--two faced
Канечне, канечне, яшчэ адзін разок, виншуем вас, buslovskas і іrisation, з утварэннем вашай асобнай планеты :) Мы з вамі калі што, ну і не калі што таксама :).
З учорашняга бясспрэчна найцудоўнейшага канцэрта Троіцы быў прынесены такі вось цэтлік

Мова імпрэзы невядомая, але можа быць, хто і натхніцца схадзіць/уразіцца. Хадземце :)
Мова імпрэзы невядомая, але можа быць, хто і натхніцца схадзіць/уразіцца. Хадземце :)
- Music:Cocteau Twins - Pur
не падумайце нічога такога, жывая, не хворая, недзе задаволеная, чымсці заклапочаная, заўжды сур'ёзная і крышачку неадэкватная працягваю існаваць у тым жа выглядзе, і нават дзённік вядзецца, у папяровым фармаце, праўда (усё сабе, усё сабе :) вось так, нды і канечне радуемся надыходу восені :)
Хочацца напісаць якое абышто. Стрымаюся, буду мужнай, напішу пра тое, што плямка ад баршчу дужа пасуе майму сёняшняму на-/строю. Усмешкі шчаслівых людзей (іх было 2, так, насамрэч шчаслівыя былі, сама бачыла) зусім не бесклапотна-экзальтаваныя, наадварот, з абавязковаю кропляю тугі, ужо, здаецца, і тым не менш, засмучана крочыць да святла ў вакне і спадзявацца што нехта там цябе чакае - у гэтым нешта ёсць, можа быць.
- Mood:за адсутнасцю кавы
- Music:Adriana Godoy - A Medida da Paixão
Ездзім значыцца па Вільнях з Польшчамі, а ў ЖЖ аніводнага радка пра тое. І хаця Вільня была ні чым не горшая, а проста даўно ўжо, радок будзе пра польскія Грунвальд-Мальбарк-Гданьск, бо толькі вось на мінулых выходных.
Так, яны страшэнна велічныя і сур'ёзныя насамрэч, Грунвальд сваім ваяўнічым настроем, Мальбарк - крыжацкаю фартэцыяй - найвялікшай і найгатычнейшай, Гданьск - процьмаю чырвоных муроў стара- і яшчэ болей старадаўніх касцёлаў. Апроч таго, у Грунвальдзе быў польскі фаст-фуд у выглядзе дзівоснай велічыні лустаў хлеба, нашмараваных здаецца тлушчам і аздобленымі шматкамі салёных гуркоў. У Мальбарку - правінцыйны ціш, зялёная вечаровая вільгаць каналаў і густоўны фанк у простай узбярэжнай страўні. У Гданьску - цёплая вышталцонасць фарбаў фасадаў, брукаванка мастоў, па якой ўсё яшчэ крочыш дагэтуль, вузенечкая вулачка - бурштынавы рай і яшчэ адна - з ветліва прытуліўшым сушы-барам, і канечне чалавечыя істоты - сціплыя небаракі, што сарамліва штораз наліўшы хаваюць бутэльку з пластыкавымі кубачкамі назад ў сметнік, афіцыянтка, якая нічога не ведае пра правілы этыкету і прыносіць міску з вадою для сабакі наведвальнікаў кавярні, праўда і насцярожаныя позіркі былі, але ж гэта асобная гісторыя, пра яе пытайце ў
rimeheart, ён распавядзе і пакажа :), а ў мяне ўсё, кропка

Пазначанае дзейства. Удзел бяруць beastie boys, björk, muse, the roots, sonic youth, bloc party, lcd soundsystem, groove armada, dizzee rascal, laurent garnier, 3 дні, Польская Балтыка і ўсёўсёўсё :) Самыя актыўныя ўжо амаль там. Крыху паскорыцца і можна таксама паспець. Хто хоча?
- Music:Muse - City of Delusion
А робіць з дапечаных, прыгнечаных, абыякавых і тусячых невядома куды і навошта істотаў у нешта падобнае на чалавекаў. Ці тое было піва, ці ветрык, ці шматкі травы пад рукамі, ці тыя чацвёра, што чамусьці таксама апынуліся ў пэўным месцы - факт не растлумачаны дагэтуль. А чалавек гэта ж перш за ўсё мазгі. Вось ізноў мазгі ці ногі, ідэальнае ці матэрыяльнае, гна- ці агнастыцызм?
Тым учорашнім падвячоркам адназначна кіравалі мазгі, бо ногі былі сядзелі роўненька ў калашынах, толькі часам дабіваліся прызнання сваіх правоў на існасць у нязмушаным спаднічным атачэнні. Мазгі ж варушыліся не па-дзецкі, брэйнстормінгу напусцілі як след. Мазгі не супакоіліся і з самага рання ўчапіліся рукамі ў ратавальную эрыха-фромаўскую "Рэвалюцыю надзеі" і вось што там вынайшлі. Фіхня карацей ўсе гэтыя эканамічныя крызісы, путчы і псеўдамесіі, слухайце, што кажа дзядька Фром.
"Надзея - рашаючы складальнік любой спробы ажыццявіць сацыяльныя змены ў кірунку большай жыццёвасці, свядомасці і розуму. Надзея парадаксальна. Яна і не пасіўнае чаканне, але ж і не пазбаўленае рэалізму падштурхоўванне абставінаў, якія не могуць надыйсці. Спадзявацца - гэта азначае штомомант быць падрыхтаваным да таго, што яшчэ не нарадзілася, але нараджэнне чаго яшчэ не сталася безнадзейным, хаця, магчыма, ажыццявіцца і не на нышым вяку." Так шта спадзявацьмемся перш за ўсё, а там паглядзім (ну і нагам, па ходзе, можна даць крыху свабоды :)

- Music:Сплин - Мамма Миа
Быкаў у выкананні актораў тэатру-студыі БАМу ім. Е. Міровіча атрымаўся жудасна кананічным. Ці то мае перадузятыя чаканні падсмяяліся нада мною, але адзінае, што там зачапіла, былі намаганні акцёраў выкласціся напоўніцу, ну і яшчэ хіба музычнае аздабленне, ў выглядзе размаітага скрыгату, падалося больш-меньш нагадваючым крэатыўны вытвор. Крыху рэфлексуючы, можна было б панаракаць на такі вось свой спажывецкі падыход да мастацтва. Праўда, так недалёка і да ўхвалення паўфіналевых калдуноўскіх вочак, а што можа быць горш за тое :), таму не буду.
- Mood:хутчэй бы ў Вільню
- Music:Nirvana - Here She Comes Now
Дылема духоўнае ці матэрыяльнае ізноў вырашылася на карысць другога. Шкада насамрэч, бо хацелася ж і маглося, а прыйшлося сублімаваць у піццу. Прасякнутыя любоў'ю да мастацтва твары тут.
Проста так ці дзякуючы створаннаму адзінай такой
stranya настрою (тыпу... мне спадабалася неймаверна, шкада што мала :) захацелася мне сёння прасцецкага такога лаунджу ў вухі. Сабе не адмовіш, прыйшлося адпаведнае музло спампаваць і слухаць пакуль не уключыўся-такі адзіны неадпіты рэцэптар і не вылучыў "Белавежскую Пушчу" сярод буржуйскага запаланення... Што са мною зрабілася, немагчыма ўявіці, думала няйначай Вар'ятаў уплыў (вар'яцею на вачох, значыцца :). Дык не, рана радуецеся :), аніякіх трагедый. Апынулася, што нейкі хахол Макс Чорны скарыстаў песняроўскі шэдэўр у сваім упцаца і ўпіхнуўся з ім аж у адзін з Будда-бараў. Хахол ён нам зразумела не брат і ўвогуле ніхто, але ж за Белавежскую нашую пушчу на ібыцаўскіх пляжах яму адназначна зачот :).
- Music:t-one - jazz, beats & lyrics
Яно так і здараецца, не хочаш шукаць свой цуд - цуд сам цябе знойдзе. Утворыцца шэрым бэзам захада сонца за спіною. Стаіш, не чакаеш, півачыпсы, а ён, за спіною, знянацку. Потым яшчэ пераўвасобіцца ў чалавечую постаць - дзьве рукі там, дзве нагі і ўсмешка - адорыць праменчыкамі шчырасці, адмерыць нязвыклую гадавую норму, не пашкадуе. А потым так лёгка, ужо проста крочыш далей. Бачыш бабулек з кійкамі, ісці ледзь ідуць, а пазнаюць, пытаюць - донька? Дзядкоў - тыя ўжо і не спрабуюць узняцца, ківаюць - значыцца пачулі, вітаюць у адказ. Дзе-нідзе яшчэ прыязджаюць дзеці, садзяць гароды, вешаюць фіранкі - выспы дабарбыту сярод выбітых шыбаў і бадылячча. Месца алюміневага рукамыйніка займае пластыкавая бутэлька, але ж дровы назапашаныя, зімаваць тут. Жыццё як цуд, скажаце не?
- Music:Fleur - Карусель
Вербніца на колах... у выніку тузіны здымкаў - хаткі на любы густ, шэрагі муроў і даховак, нябёсны блакіт... Ліпнішкі, Уселюб, Ліда, Наваградак, Любча, Мір... паўсюль была глядзіце самі тут
- Music:Katie Melua - Call Off The Search
апынацца сярод неверагоднай колькасьці мірных, крыху сумных твараў з неабыякавымі вачыма... услухоўвацца ў гаворку,на якой калісьці бабуля клікала есьці аладкі... і разам з тым адчуваць бязьмежную безнадзейнасьць...
- Music:Троіца - Ведзьма
калега павітаў: "вечно ты куда-нибудь влипнешь ... солнышко" :)))
- Music:Oumou Sangare - Magnoumako
за маленькую паслугу прапаноўваюць 1)пацалунак 2)чарку каньяку... ну і як вызначыцца :)
- Music:Cinematic Orchestra - Diabolus
Хаця неспакой надзвычай прыемным апынуўся.
Напачатку pukstband-солнцецветы-earworm. Ой не, напачатку былі the cinematic orchestra фонам - першая неспадзяванка, дужа прыемная. Ну а потым ужо і брутальны Пукст, і вібруючыя Солнцецветы і супярэчлівыя Earworm. Да таго, "як такое можа падабацца"... Нешта вось цягне проста-не адарваць апошнім часам менавіта да такога - там дзе мільярд плыняў і завіхрэнняў, а ў выніку свая непаўторная гармонія,а за ёю моцны водгук эмацыйны. Нават калі і ня надта ўтульна, і рве на шматкі, здабываеш у гэтых шматках сябе, хіба толькі ў крыху іншай канфігурацыі :).
Працягам было Насустрач/Навстречу, са спадарамі Глобусам, Шульпяковым і Вішнёвым. Апошні стаўся ледзь не галоўным героем чытанняў, узварушыў, дарма што такім вось чынам. Пасля яго сыходу якасць прынамсі майго асабістага ўслухоўвання/углядання палепшала значна :). "жёлудь" спадабаўся, без усплёскаў, спакойнае такое чытво.
Ну і напрыканцы ўсім, хто быў побач - дзякуй, бо што б я без вас :).

- Music:Bebel Gilberto - Aganjы (The Latin Project Remix)